Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа 1 г. Шклова" запланавана шэраг мерапрыемстваў:навучэнцы пісалі рэспубліканскі дыктант, сталі ўдзельнікамі літаратурнай кампазіцыі “Не пакідайце ж мовы роднай…”, прынялі актыўны ўдзел у акцыях “Чытаем класікаў разам”,"Размаўляй па-беларуску, рашалі рэбусы, пашырылі веды пра багацце роднай беларускай мовы ў час інтэрактыўнай гульні “Знаўцы роднай мовы”.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!

Фотаматэрыялы

  • Карта безопасного маршрута

Раздзелы сайта